Гэты праект атрымаўся самым душэўным з усіх праектаў. А верш ніжэй яму прысвяціў уладальнік дома, у якім мы здымалі. Ён не змог застацца абыякавым. І за гэта яму асобнае дзякуй 🤗
Доўгі дзень: бясконцы… Не, і ён прайшоў! З гоманам кіношным, у свеце ліхтароў! Не як сумнавата, бо ўжо і звык: Да сяброў усіх новых, звонкіх, маладых… Цішыня да звону ў вушах стаіць, Эх, каб можна з ранку ўсё паўтарыць!